Віталь Рыжкоў (ryzhkou) wrote,
Віталь Рыжкоў
ryzhkou

  • Mood:

Георгій (Гага) Нахуцрышвілі

Сумнеў

Вільгаць начэй ходзіць за мной кругамі.
Не кажыце мне толькі, што вам спатрэбіўся Гамлет,
што дагэтуль верыце ў праўду
і марыць маеце прагу.
Уночы вільгаць ізноў разгарыцца.
Ён мог быць прынцам ці рыцарам,
ён мог сабе нагадваць і Бога з прычыны
таго, што быў ці ня быў, магчыма.
Новыя ідэалы так лёгка сьцерці.
Пабачыш, людзі з тваёй пацешацца сьмерці,
знойдуць адказ і прамовяць: ён быў вар'ятам!
І жыцьцё са страхам ідзе, праклятае.
Навошта змагаесься тут з сабой ты?
Сумнеў адно пераможа у гэтай бойцы.
Вакол баязьліўцы. І тая жанчына,
што па табе заплача, - няшчырая.
Бо рэчаіснасьць губляе колер,
таму працяг зразумелы даволі -
баюся, ў сумленьні пад гэтым небам
болей няма патрэбы,
Плянэта знасіла сваю арбіту.
Ён быў ці ня быў? Нібыта.

Элегія звычайнага дня

Сочинил же какой-то бездельник...
А. Ахматава

Я пасталеў, мяне не праймаюць сьлёзы спадарынь.
Падышоў да фіналу раман, расфарбаваны нясьмела -
баюся, яго прыдумаў нейкі няздара,
не разумеючы, што жыцьцё - чорна-белае.

Я вярнуўся ў кватэру, дзе я
жыву, раздражнёны прытворствам сьвету -
я больш ня выйду пад дождж з надзеяй,
я больш не жадаю спраўджваць дзіцячыя мэты.

Я ж ніколі ня жыў як сьвіньня у брудзе -
я разумею гэта цяпер. І ў небе няма аблокаў -
дзень як дзень, шэраговы будзень,
нават тыя, каго я кахаў, - далёка.

Я пасталеў, мяне не праймаюць сьлёзы спадарынь.
Падышоў да фіналу раман, расфарбаваны нясьмела -
баюся, яго прыдумаў нейкі няздара,
не разумеючы, што жыцьцё - чорна-белае.

Зімовы веер

Нават калі б хаваць грахі не было ў манэрах,
ты ўсё адно хавалася б за свой зімовы веер,
казала б: пакінем веру і рай у спакоі,
давайце ўспрымаць жыцьцё як такое.

Нават калі б усе драмы і жарсьці зьніклі аднойчы,
мы ўсё роўна пабеглі б гуляць пад дажджом уночы,
усё роўна водар ападкаў хацелі б займець і
ўсё роўна глядзелі б у твары жыцьця і сьмерці.

Нават калі б легенд і паданьняў не існавала б у прынцыпе,
мы адшукалі б месца абсурднай казцы з прынцамі,
што прыгажунь ратавалі б зь вязьніцаў
і ўпрыгожвалі б космас шматкаляровымі ніцямі.

Нават калі б не было зімы і холаду лютага,
мы ўсё адно п'янелі б ад сьнегу бялюткага
і жылі б мы, каб некалі пастарэць, і
нямая магіла б нам сьпявала аб сьмерці.

Нават калі б хаваць грахі не было ў манэрах,
ты ўсё адно хавалася б за свой зімовы веер,
мела б прычыны быць вельмі самотнай і лёгка
абрала б лепей памерці, чым быць адзінокай.

Дзіўная зіма

Так дзіўна,
зіма не намякне на свой працяг,
і пазяхнуць над - дзіўнай! - Бібліяй дзяўчаты.

Так дзіўна,
што напрыканцы жыцьця
ты на яго глядзіш пачатак.

Так дзіўна,
лівень сьціхне пры нагодзе,
і ты ня зьведаеш імя надзеі.

Так дзіўна,
што твая зіма сыходзіць,
а ты і не заўважыў, ці было на ёй адзеньне.

Пераклад - Віталь Рыжкоў
Tags: пераклады
Subscribe

  • Beatnik_Richard_Brautigan / Некалькі вершаў

    Рычард Броціган (1935 - 1984) ** Мне херова. Яна не кахае мяне, і я бадзяюся без мэты нібы швейная машынка, якая толькі што настрачыла нейкае…

  • Георгій (Гага) Нахуцрышвілі. "Я – Напалеон"

    Я – Напалеон Я – Напалеон!.. Забіце мяне, іначай я сьвет заваюю. Найперш – гэты бар. У ахову сваю я галоднага злодзея ўзяў…

  • замахи на тиранів

    ..тих хто робив замахи на тиранів чи авторитарних лідерів геть не усі – й справедливо – вважали героями, бо пропаганда зла не залишає…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 18 comments