Віталь Рыжкоў ([info]ryzhkou) wrote,
@ 2007-11-08 18:19:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пазытыўная псыхалёгія для паўсядзённага жыцьця
"В дни неслыханно болевые", калі акурат высьпявае роспач, маёй сяброўцы А. шкада на мяне глядзець і лянотна слухаць маё нудзеньне. Аднойчы яна паабяцала даць мне пачытаць Кнігу, Якая Ў Свой Час Ёй Вельмі Дапамагла. Па псыхалёгіі.
Апошняй я заўжды цікавіўся, таму, спрабуючы зацяць іронію ў сабе, пагадзіўся: а раптам дапаможа! Шчыра скажу, чакаў я чаго-небудзь кшталту "Как стать успешным, умным, красівым і заработать мілліон долларов, внушая себе перед зеркалом каждое утро, что ты успешный, умный, красівый і заработаешь мілліон долларов". Чакаў і дачакаўся.

Улыбнись, пока не поздно! Позитивная психология для повседневной жизни. Александр Свияш, Юлия СвияшВось. Вось такую прыўкрасную кніжку бібліятэзавала мне мая дара'ая сяброўка А.
Аўтары: Аляксандр Рыгоравіч Сьвіяш (а імя-імя па бацьку так шмат абяцаюць!) і яго жонка Юлія Сьвіяш.

Улыбнись, пока не поздно!
Позитивная психология для повседневной жизни.


"Написанная в популярной форме книга известных психологов и эзотериков представляет интерес для читателей, занимающихся вопросами самосовершенствования. Книга поможет каждому изменить свою жизнь к лучшему.
"

Ужо напярэдадні чытаньня я зразумеў, што гэтыя эзатэрыкі апроч добраахвотнага калупаньня ў сваіх жа глуздах нічога прапанаваць ня змогуць.
Спалучэньне "папулярная форма" мяне напачатку не засмуціла адсутнасьцю "навукова-". Не засмуціла і апасьля, бо "навукова-"сьць там усё ж другасная.






 
Такім чынам, ужо ведаючы, што мяне напаткае, я, усьміхнуўшыся, пакуль ня позна, пачаў чытаць гэты чароўны дапаможнік па ПААААААЗыыыыТыыыввввееее! (прабачце, вырвалася). Ён мне спадабаўся.

Спачатку чытачам даводзіцца, што ўсё зло, ад якога людзі пераймаюцца-пакутуюць, у ідэалізацыях: ідэалізацыях сваіх мэтаў, лёсу, зьнешнасьці, здольнасьцяў розуму, сяброў, розуму сяброў, нормаў маралі, наяўнасьці пафасу і мату ў паэзіі, звышпрызначэньня беларускай літаратуры, паводзінаў і ўчынкаў блізкіх, навакольнага сьвету і г.д. А пасьля прапаноўваецца прымаць усё такім, якім яно ёсьць - і сябе, і людзей, і мат у паэзіі :)
Інакш - як сьцявярджаюць аўтары - Жыцьцё адпомсціць вам за вашыя ідэалізацыі: ня дасьць вам таго, што хочаце; падсуне каго-небудзь, каму лепей, чым вам; зробіце самі нешта недапушчальнае для сябе ж; захварэеце і г.д.
А калі вы ўсё ж перажываеце праз нешта, тады спатрэбіцца дзёньнік, які вы павінныя весьці заплаціўшы аўтарам пяцьсот даляраў.
Пасьлядоўнасьць наступная. Спачатку апісаць прычыну сваіх пакутаў, потым вылучыць ідэалізацыі і - ах, як мне гэта падабаецца! - папрасіць прабачэньня:
"Я прошу прощения у Жизни и у самого себя за мои негатиные эмоции. Я знаю, что предаю идеализациям избыточное значение. Впредь  я отказываюсь от своих переживаний по этим вопросам и теперь буду к этому относиться значительно легче. Я полностью беру на себя ответственность за этот эпизод и за все свои эмоции. Я благодарю Жизнь за урок и внимательность ко мне."
Мне - вельмі падабаецца! Але, калі б я вёў такі дзёньнік, я б скараціў да "А похрэн! Не заганяйся ты!..", бо кожны раз перапісваць шмат словаў, каб яны да аўтаматызму адклаліся ў галаве і ўсплывалі кожны раз у адпаведным стане, мне лянотна.
Раюць яны і вельмі правільную рэч: не асуджаць нікога. А калі гэта зусім цяжка, трэ самому сябе паставіць у сытуацыю, за якую асуджаеш некага. (Я вось пазычыў перачніцу ў адным кафэ... Засталося яшчэ схадзіць на начную дыскатэку і адчуць сябе сапраўдным самцом?..)
Карацей, я вырашыў не пераязжаць у Галівуд (каб адпаведна лёгіцы кнігі акурат туды патрапіць). Вось толькі зубы адбялю. Будзем там усьміхацца адно аднаму, пакуль ня позна. І ведаць, што ўсё так, як мае быць. Бо, як сказаў нехта, удача ўсьміхаецца тым, хто да яе абыякавы. І нічога з гэтым ня зробіш.



(23 comments) - (Post a new comment)


[info]kirilllka
2007-11-08 05:21 pm UTC (link)
Калі нешта ня так - парві свае вены:)

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 07:55 pm UTC (link)
але гэта ня выйсьце!:))

(Reply to this) (Parent)


[info]causae_prima
2007-11-08 05:42 pm UTC (link)
...ухахатываюсь...
и оно тебе надо?

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 08:00 pm UTC (link)
Раз я ўсё ж прачытаў гэтую кнігу, Маша, значыць усё-ткі патрэбна. Ёсьць аргумэнты, то не патрэбна? :\

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2007-11-08 09:31 pm UTC (link)
Ёсьць аргумэнты! Ёсьць =)


(Reply to this) (Parent)


[info]causae_prima
2007-11-08 09:45 pm UTC (link)
Ёсьць аргумэнты! Ёсьць =)
...
что-то у меня последнее время руки искривели до нельзя =)
у тебя случайно про "Позитивное выравнивание рук" нет, хотя можно и не очень позитивное =)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 09:55 pm UTC (link)
Чакаю на аргумэнты))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]causae_prima
2007-11-08 10:15 pm UTC (link)
такие книжки не самый действенный способ.
их классно почитать, когда нет нужды в применении,
набудущее =)
а так, есть средства поэффективнее

(Reply to this) (Parent)


[info]lionellia
2007-11-08 06:56 pm UTC (link)
сам сабе псіхолаг:)

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 07:56 pm UTC (link)
ну, насамрэч прынцып "сам сабе" так ці йнакш - адзіны дзейсны шлях у лячэньні псыхалёгіяй.. ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]lionellia
2007-11-08 08:11 pm UTC (link)
сто пудоў:)

(Reply to this) (Parent)


[info]virlenka
2007-11-08 08:24 pm UTC (link)
Лучше Леви бы почитал.

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 08:27 pm UTC (link)
Уладзіміра Леві я чытаў шэсьць гадоў таму. І лепей за яго з "пазнавальна-папулярных" яшчэ нічога не знайшоў.

А вы, Лена, напачатку высьвятляйце, перш чым абвінавачваць))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]virlenka
2007-11-08 09:00 pm UTC (link)
Да разве ж я обвиняю?.. Эх-х.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 09:07 pm UTC (link)
Спакуха, Лена.
Нап'ёмся - разбяромся)

(Reply to this) (Parent)


[info]vjadzmarka
2007-11-08 09:04 pm UTC (link)
мды, у электронным варыеньце яе знайсьці паходу ня лёс :(

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-08 09:38 pm UTC (link)
Так, гэтай няма
Але ёсьць нямала больш вартых.
http://ihtik.lib.ru/

Прыкладам, Уладзімір Леві. "Искусство быть собой". Раю.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]vjadzmarka
2007-11-09 08:39 am UTC (link)
дзякуй! пагляджу

(Reply to this) (Parent)


[info]basanozh
2007-11-09 07:23 am UTC (link)
либо ты утрируешь, либо это и правда так себе книжечка ;)
но раз помогла хоть одному человеку - пускай живёт.
а ТУ главу ты читал?

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-09 02:05 pm UTC (link)
Кніжка нармальная, толькі што сэктантская.)
Усе главы прачытаў.

(Reply to this) (Parent)


[info]paulantipov
2007-11-09 07:26 am UTC (link)
Ох, а я уж было подумал, что она тебе Алхимика дала почитать :)

(Reply to this) (Thread)


[info]ryzhkou
2007-11-09 02:06 pm UTC (link)
О, гэта быў бы поўны адпад!! :))

(Reply to this) (Parent)


[info]uelea_laa
2007-11-09 06:29 pm UTC (link)
Не, просить прощения мне что-то не очень нравится. Оно, конечно, полезно бывает, но.. Я думала, что в книге напишут, что надо всем нужно будет посмеяться :)
А картинка на обложке какая страшная, будто череп вскрыли... Что-то я не очень позитивна :))
Вожик, ты это - не грусти :)

(Reply to this)


(23 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…